Калядны выступ Народнага хора ветэранаў “Чырвоны гваздзік”

18 студзеня 2018 г. у храме іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы адбыўся выступ Народнага хора ветэранаў “Чырвоны гваздзік” пад кіраўніцтвам Святланы Машкалы. Калектыў павіншаваў прыхаджан са святамі і выканаў калядныя творы.
Настаяцель прыхода іерэй Сергій Сысаляцін шчыра падзякаваў гасцям за цудоўныя спевы, руплівае і плённае супрацоўніцтва з прыходам і пажадаў калектыву Божага блаславення і дапамогі ў служэнні Хрыстовай Царкве, а таксама ўручыў ліст падзякі.