Велікодныя мерапрыемствы ў Новых Засімавічах

Да светлага свята Уваскрасення Хрыстова вучні ўсіх класаў Параслянскай сярэдняй школы вырабілі ўласнымі рукамі сувеніры для велікоднай выставы. Настаяцель храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Заімавічы іерэй Сергій Сысаляцін узнагародзіў пераможцаў конкурсу. Узорнай працай была прызнана калектыўная работа 5 класа, кампазіцыя Паліны Ерафеевай і працы сям’і Вашкевічаў.
12 красавіка 2018 г. дзеці, якія наведваюць нядзельную школу пры навазасімавіцкай царкве, паказалі для вучняў 1 – 5 класаў тэатралізаванае прадстаўленне “Велікодныя вячоркі”. Вучні з захапленнем і радасцю глядзелі спектакль. Здаецца, у кожнага з іх з’явілася жаданне ў якасці актора прыняць удзел у падобным мерапрыемстве…