Велікоднае мерапрыемства ў навазасімавіцкім прыходзе

На Светлай сядміцы выхаванцы нядзельнай школы навазасімавіцкага храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” правіншавалі прыхаджан са светлым святам Уваскрасення Хрыстова. Увазе прысутных была прапанавана тэатралізаваная пастаноўка, таксама дзеткі парадавалі прысутных цудоўнымі велікоднымі спевамі. У канцы мерапрыемства настаяцель храма іерэй Сергій Сысаляцін шчыра падзякаваў выступоўцам і выкладчыку нядзельнай школы Багдановіч Святлане Мікалаеўне за цудоўна падрыхтаванае мерапрыемства, павіншаваў прысутных са святам і ўручыў дзецям велікодныя падарункі.