Свята Перамогі ў навазасімавіцкім прыходзе

8 мая 2018 г., напярэдадні свята Перамогі, прыхаджане храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы, супрацоўнікі Навазасімавіцкага сельскага выканаўчага камітэта і Дома культуры наведалі малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагероў і ветэранаў працоўнага фронту. Госці павіншавалі старыкоў і паднеслі ім паштоўкі і харчовыя падарункі, грашовыя сродкі на якія былі сабраныя ў навазасімавіцкім храме.
9 мая настаяцель храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” іерэй Сергій Сысаляцін па шматгадовай традыцыі прыняў удзел у святкаванні Дня Перамогі ля брацкай магілы ў в. Парасляны. У святочным мітынгу прынялі ўдзел вучні і настаўнікі Параслянскай сярэдняй школы, прадстаўнікі мясцовай улады, супрацоўнікі аддзела культуры ды жыхары навакольных вёсак. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні, прысвечаныя Дню Перамогі.
Святар павіншаваў прысутных з гэтым знакавым дня нас і нашых родных і блізкіх днём. Ён павітаў усіх прысутных словамі “Хрыстос уваскрос!” і падкрэсліў, што гэта не проста велікоднае прывітанне, а выражэнне нашай веры ў тое, што ў Бога няма памерлых, а ўсе жывыя — значыць, жывыя і тыя, хто дзеля нашага шчасця паклаў на алтар перамогі сваё жыццё. Пасля гэтага айцец Сергій заклікаў усіх прысутных супольна памаліцца за спачылых воінаў, якія за веру, Айчыну і народ жыццё сваё аддалі, і ўсіх, хто пакутліва загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Па заканчэнні мерапрыемства прысутныя ўсклалі кветкі да брацкай магілы.