Лінейка ў Параслянскай СШ

30 мая 2018 г. настаяцель храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы іерэй Сергій Сысаляцін прыняў удзел у святочным мерапрыемстве, прымеркаваным да заканчэння навучальнага года, якое адбылося ў Параслянскай сярэдняй школе. Святар павішаваў школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў і, канечне ж, выпускнікоў. Айцец Сергій адзначыў, што за школьнай брамай для выпускнікоў адкрываецца велізарны і надзвычайны свет, пачынаецца новы этап жыцця, таму не дзіўна, што сум ад расстання змяняецца радасцю чакання. Святар пажадаў маладым людзям здзяйснення надзей і Божага блаславення.
Пасля заканчэння святочнай лінейкі выпускнікі наведалі навазасімавіцкі храм, дзе быў адслужаны падзячны малебен.