Святочны вечар у Навазасімавіцкім Доме культуры

20161015_171412-1

15 кастрычніка 2016 г. у Навазасімавіцкім сельскім Доме культуры адбыўся вечар, прымеркаваны да свята Пакрава Прасвятой Уладычыцы і Прыснадзевы Марыі.
Падчас мерапрыемства прысутных парадаваў духоўнымі спевамі царкоўны хор Навазасімавіцкага прыхода Божай Маці “Нечаканая Радасць” пад кіраўніцтвам Наталлі Данцовай. Павіншавалі прыхаджан і гасцей і выхаванцы нядзельнай школы, якія падрыхтавалі цудоўныя святочныя сцэнкі і музычныя нумары. Асабліва ўсцешыў гледачоў самы маленькі выступоўца.
Напрыканцы вечара да прысутных звярнуўся настаяцель прыхода іерэй Сергій Сысаляцін і шчыра павіншаваў ўсіх прысутных са святам Пакрава і Днём маці.