Святар наведаў шматдзетныя і сацыяльна неблаганадзейныя сем’і

%d1%81%d0%be%d1%864

14 кастрычніка 2016 г. настаяцель прыхода іконы Прасвятой Багародзіцы “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы іерэй Сергій Сысаляцін (сумесна з вучнямі і настаўнікамі Параслянскай сярэдняй школы) па штогадовай традыцыі наведаў шматдзетныя і сацыяльна неблаганадзейныя сем’і, якія жывуць у былым ваенным гарадку. Святар павіншаваў дзяцей і іх бацькоў са святам Пакрава Божай Маці і паднёс падарункі, што вельмі ўсцешыла наведваемых.