Дзень ведаў у Параслянскай СШ

1 верасня ва ўсіх навучальных установах краіны адзначылі Дзень ведаў. У Параслянскай СШ свята распачалося з традыцыйнай школьнай лінейкі, прысвечанай пачатку навучальнага года. У гэты хвалюючы і адначасова радасны дзень упершыню перашагнула школьны парог 26 першакласнікаў, маленькіх жыхароў Новых Засімавічаў і навакольных вёсак. Будучых гаспадароў школы павіншавалі 11 – класнікі і паднеслі ім памятныя падарункі.
Сёлета ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі настаяцель храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы іерэй Сергій Сысаляцін і дырэктар эксперыментальнай базы “Белавусаўшчына” Бурдук Дзмітрый Міхайлавіч. Яны павіншавалі прысутных са святам і пажадалі вучням моцнага здароўя, цярпення і поспехаў у спасціжэнні ведаў.